Невядомы касьцёл (відаць, страчаны)
усюдыіснасьць
[info]mrul
Адразу перапрошваю за якасьць выявы, але ў арыгінале яна яшчэ горшая.

Магілёўская бібліятэка сьцьвярджае, што гэта Фашчаўка, але акварэль Напалеона Орды і здымкі з Radzima.org аб'ектыўна зьняпраўджваюць яе. Магчыма на фота трапіла нейкае малавядомае літоўскае (беларускае) каталіцкае сакральнае збудаваньне. У кожным разе, буду ўдзячны за атрыбутацыю ці нейкія здагадкі-меркаваньні. 

Полацак у 1812 року, дамаскоўскі выгляд царквы Сьв. Спаса
усюдыіснасьць
[info]mrul
Натрапіў у адной з электронных бібліятэк на раней не сустраканы мною ў ніводнай друкаванай крыніцы
панарамны малюнак Bataille de Polozk аўтарства Kobell, Wilhelm (1766-1855). На ягоным скрайнім левым фрагмэнце, здавалася б, ўсё больш-менш зразумела: езуіцкі касьцёл й акадэмія -> францішканскі касьцёл?  ->  Сафія -> дамініканскі касьцёл. Хоць тут трохі засмучвае відавочна перабольшаная адлегласьць паміж дамініканамі ды езуітамі:




Тым часам на скрайнім правым фрагмэнце зьяўляюцца дзьве царквы, ідэнтыфікаваць якія ў мяне ну ніяк не атрымоўваецца (хіба што гэта Спаса-Эўфрасіньнеўскі манастыр!?). Магчыма, хтосьці з больш дасьведчаных людзей дапаможа...

Чытаць болей + адпаведная ілюстрацыя... )

  • Leave a comment
  • Add to Memories

Пра тое, як адміністрацыя наркамаўскай вікіпэдыі нахабна хлусіць і засуджвае "по понятиям"
вечнасьць
[info]mrul
Як і абяцаў у сваім перадапошнім (як цяпер высьветлілася) допісе ў наркамаўскай вікіпэдыі — гэты запіс прысьвячаецца сапраўдным "героям" свайго часу — [info]maksim_l, [info]yu_tarasievich & Ко.

Наркамаўская вікіпэдыя — гэта ў чымсьці адлюстраваньне беларускае рэальнасьці. Цяперашнія сумныя часы як своеасаблівы індыкатар: ва ўмовах панаваньня беззаконнасьці, хлусьні і крывадушнасьці кожны паказвае сваё сапраўднае аблічча. І неяк зусім ня дзіўна, што ўяўная прыстойнасьць раптам можа апынуцца звычайнай маскаю, пад якой хаваецца адсутнасьць усякага сумленьня...

На жаль, ня маю часу на напісаньне стройнага публіцыстычнага тэксту, таму прэзэнтую свой допіс у выглядзе храналягічнага пераліку падзеяў, акцэнтуючы ўвагу чытачоў перадусім на канкрэтных фактах.

Коратка:
Атрымаў у наркамаўскай вікіпэдыі ад адміністратара Yury Tarasievich  блёк з тэрмінам "назаўсёды", якому папярэднічалі наступныя мае дзеяньні:
1. У адказ на завуяляваную характарыстыку артыкулаў у Беларускай вікіпэдыі клясычным правапісам як "забітых у смерць", а самога праекту як "таннага статыстычна-храналагічнага даведніка" дазволіў сабе "нахабства" паказаць тамтэйшаму адміністратару Maksim L. на тое, што ён хлусіць пра крыніцы тэксту артыкула Зэльва. Замест кампіляцыі, пра якую сьцьвярджалася, гэты ўдзельнік зрабіў просты машынны пераклад з захаваньнем арыгінальных знакаў прыпынку (!).   
2. Наступная "недаравальная правіна" — гэта прастаноўка запыту крыніцы на падкрэсьленае найменьне "альтэрнатыўная" ў наркамаўскім артыкуле Тарашкевіца. Як кожны можа пабачыць, ані майго запыту, ані нейкае крыніцы тамака цяпер няма
Ну і вядома, фармулёўка да блякаваньня мае даволі прадказальны выгляд:  "некультурныя паводзіны/пераследаванне". 


Падрабязнасьці... )
  • 1
  • Leave a comment
  • Add to Memories

Жыцьцё і сьмерць мітаў: рок & год, места & горад
усюдыіснасьць
[info]mrul
Некалі ў далёкім дзяцінстве параўноўваючы ўкраінскую ды беларускую мовы я сутыкнуўся зь невытлумачальнай для лёгікі рэччу: чаму нягледзячы на нашмат большы расейскі і наадварот, меншы эўрапейскі гістарычны ўплыў, украінцы называюць «год» і «горад» на заходнеславянскі, а не расейскі манер — рокам і местам?

Ад таго часу я падсьвядома пачаў зьвяртаць увагу на ўжываньне дадзеных словаў у беларускіх тэкстаў. Гэтак, места выпадкова сустрэлася мне ў «непрычасаным» школьным творы Янкі Купалы, рок — у вершах Максіма Багдановіча. Потым на вочы трапілі граматы БНР, старабеларускія тэксты і нарэшце, акадэмічны слоўнік Міколы Байкова і Сьцяпана Некрашэвіча...

Такім чынам, хацелася б прысьвяціць гэты допіс мітам, створаным вакол незаслужана выкінутых з наркамаўскіх савецкіх слоўнікаў адвечна беларускіх словаў рок і места.

Чытаць далей... )
  • 1
  • Leave a comment
  • Add to Memories

Шчасьлівых Калядак і вясёлага Новага Року
усюдыіснасьць
[info]mrul
Віншую ўсіх, хто трапіць у гэты ЖЖ, з надыходзячымі сьвятамі!



Вось такое вінтажнае прывітаньне з дасавецкага Менску =)
  • Leave a comment
  • Add to Memories

Летувіскі шавінізм?
усюдыіснасьць
[info]mrul

Даволі шмат даводзілася чуць пра існаваньне летувіскага (у гістарычнай пэрспэктыве — жамойкага) шавінізму, але неяк ня верылася, што ён насамрэч існуе...

Прапаную да ўвагі шаноўнага панства вось такі цудоўненькі скрыншот з майго летувіскага рахунку (чырвоны беларускамоўны тэкст — наш супольны з гуглем пераклад =))

Скрын


Падрабязнасьці... )


Прывітаньне!
усюдыіснасьць
[info]mrul
Усім прывітаньне!
Ня думаю, што буду пісаць сюды штосьці грунтоўнае (для гэтага існуе Беларуская Вікіпэдыя клясычным правапісам), аднак мяркую, што наяўнасьць асабовага рахунку значна спрасьціць мне магчымасьць камэнціць цікавыя тэмы.

=)

You are viewing [info]mrul's journal